Гісторыя г.Бярозаўка ўтрымлівае экспазіцыі:
  • "Бярозаўка" - фотаздымкі, малюнкі, ксеракопіі дакументаў распавядаюць пра ўзнікненне паселішчы і яго уладальніках.
  • "Шклозавод" Нёман "- фотаздымкі, дакументальныя звесткі, гісторыя стварэння і яго ўладальніках.

Гісторыя г.Бярозаўка
На свете есть красивый город,
Как в сказке там полно чудес, -
Река жемчужная искрится,
Стоит могучий темный лес.
Берез кудрявых очень много,
И так же много там стекла,
Березовкой зовут тот город,
И там живут лишь мастера.
Там красоту творят руками
И ей любуется весь мир,
И знаю точно: на планете
Нигде такого не найти
Кто видел это - не забудет
И будет помнить навсегда,
Как чудеса творят руками
С простого белого песка.
Горад Бярозаўка знаходзіцца паміж Лідай і Навагрудкам на левым беразе ракі Нёман. Гісторыя гэтага "горада ў лесе" цесна звязана з гісторыяй шклозавода "Неман". Адкуль паходзіць назава горада? Сваёй назвай горад абавязаны, як мы разумеем, бярозам, якія пры заснаванні шклозавода ў гэтым месцы выкарыстоўваліся ў якасці топліўнага рэсурса, менавіта па гэтай прычыне зараз бяроз у горадзе і ўскраінах не так шмат. У час заснавання шклозавода іх было шмат аб гэтым сведчыць назва гэтых месц на карце 1852 (1856)г. як "Оступь" Бярозаўка.
Існуе некалькі легенд аб заснаванні паселішча. Прапануем адну з іх.
Легенда пра Чорную рэчку, Бярозаўку - горад і яго асілка
Калі ехаць з Навагрудка ў Ліду, то праз некалькі кіламетраў можна ўбачыць сапрўдны цуд: цэлы гай высокіх гонкіх бярозак, усе белыя, з какетліва-чорнымі плямкамі на ствалах. Глядзіш на іх і здагадваешся, чаму горад Бярозаўка носіць такое імя.
… У старажытныя часы, калі ворагі страшэннай навалай рынуліся на Навагрудак, то ўсе мужчыны, узяўшы зброю ў рукі, накіраваліся ў сталіцу ВКЛ, а жанчыны, апрануўшы белае аддзенне, вырашылі затрымаць хоць на некалькі гадзін варожыя сілы. Моцна трымаліся жанчыны, сталі сцяной, але варожыя коні капытамі ўтоптвалі маладыя прыгожыя целы ў зямлю. Усе жанчыны і дзяўчаты палеглі недалека ад невялікай весачкі, якая і назвы ў той час не мела. Кроў лілася спачатку ручайком, а затым ператварылася ў раку. Крывавыя хвалі спякаліся ад жудаснага відовішча, чарнелі, разліваліся па лесе, пракладваючы сабе шлях у чужыя землі. Так тую рэчку назвалі Чорнай.
А праз сотні гадоў сталі на гэтым страшным месцы падымацца бярозкі, такія бела-русыя, як беларусачкі. І стаяць сцяною бярозкі-беларусачкі ў белых сукенках з чорнымі траурнымі плямкамі, павязаўшы зялёныя хусцінкі.
Адны з іх высока паднялі свае галіны, цягнуцца да сонца, нібы імкнуцца прасіць у неба і Бога шчаслівага лёсу сваёй спакутаванай зямлі.
А другія бярозкі гожымі карункамі апускаюць галінкі да вады, быццам хочуць пакланіцца і аплакаць загінуўшых нявест.
А трэція стаяць і ціхенька-ціхенька шапацяць лісточкамі, нібы вядуць успамін-размову і даюць запавет нашчадкам берагчы сваю зямлю.
Тут, недалека ад бярозавага гаю, праз які працякае Чорная рэчка, вырас прыгожы горад Бярозаўка…
Гэта было ў старажытныя часы.
Але і цяпер Бярозаўка з гонарам можа назваць аднаго са сваіх сыноў, які стаў легендай.
Гэта было ў пачатку XX стагоддзя. У мястэчку Бягомль нарадзіўся хлопчык. Рос ён разумным і моцным, і стаў самым адукаваным асілкам ва ўсёй акрузе. Розум і спыт свой прышлося прымяніць яму ў час ліхалецця.
У адну ноч пачалі неба разразаць шалёныя маланкі, грымець перуны, ды гэта была не прыродная з'ява. На зямлю напаў карычневы пяцігаловы змей. Сабраліся з асілкам маладыя хлопцы і пайшлі ваяваць са змеем. Толькі змаглі страшыдлу адсякаць па адной галаве ў год. І прыйшлося ваяваць добрым молайцам на працягу пяці гадоў. Адным з лепшых вояў быў асілак. Перамаглі страшнага змея і вярнуліся да сваіх сядзіб хлопцы.
Глядзіць асілак на мірнае неба над галавой, на буйства красак у лузе, якія не змаглі вытаптаць варожыя боты, і думае, што пройдзе нямнога часу, і ён збярэ ўсе колеры вясёлкі і пачне радаваць вока спакутаваных людзей цудоўнымі вырабамі са шкла.
Яго натхняла ўсё тут: і зоркі на небе, і рака Нёман, апетая паэтамі, і маленькая Чорная рэчка, і бярозавы гай каля пасёлка, і азёры чыстыя, як вочы каханай дзяўчыны.
Працаваў наш асілак і днем і ноччу. Бяразаўчане бачылі яго сілу і розум, і самі стараліся быць падобнымі да асілка. Будаваў ён новыя карпусы завода, школы, дзіцячыя садкі, пры ім вырастаюць новыя вуліцы.
Але яму здавалася, што зрабіў ён мала. І ўвесь час думаў асілак, як яшчэ ўпрыгожыць мысціны, якія сталі для яго родным домам.
І дапамог адзін выпадак. Аднойчы ён паслухаў размовы маленькай дзяўчынкі з маці:
- Я хачу пакупацца ў Нёмане, - звінеў галасок.
- Я не магу цябе адвесці да ракі. Ты яшчэ маленькая і сіл не хопіць прайсці два кіламетры, - адказала маці дачушцы.
Але дзяўчынка працягвала плакаць і настойваць на сваім.
Прыйшоўшы дадому, доўга не мог супакоіцца волат, мучыла думка, як дапамагчы маленькім жыхарам.
Лёг спаць. Заснуў і бачыць: прыгожы парк, у парку кола агляду, а недалека цудоўнае возера.
Раніцай ён зразумеў, што павінен паспець зрабіць для беразаўчан.
І ўсё, што бачыў у сне, зрабіў наяве, толькі яшчэ лепш.
… Шуміць парк, смяюцца, купаючыся ў возеры, дзеці. Кусты, што растуць каля возера, і рыбка, што плёскаецца ў ім, гавораць дзякуй чалавеку, лёс якога накіраваў у Бярозаўку.
А звалі таго асілка Карзюк Сяргей Лук'янавіч.
Ужо колькі гадоў няма асілка, а памяць пра яго жыве ў народзе. І вуліца ў Бярозаўцы навзана ў гонар сапраўднага сына зямлі беларускай. Карзюк С.Л. стаў легендай для маленькага гарадка Бярозаўка.
А зараз я прапаную вам убачыць усе самае прыгожае майго горада сваімі вачыма.

Уладальнікам шклозавода, які вырас з гут, у пачатку XX ст. стаў Юліуш Столле. З часам з'явілася і сядзіба. На самай справе іх было тры: «Стары Дворык» Ю.Столле, «Новы Дворык» Браніслава Столле (сярэдняга сына Юліуса Столле) і «Белы Дворык» Фелікса Столле (старэйшага сына). Першыя дзве сядзібы захаваліся, а апошняя не. Старажылы кажуць, што яна ці то была знішчана партызанамі, ці то ў ёй быў працоўны інтэрнат, які згарэў пры пажары ў 1949.

Каля «Старога Дворыку» быў разбіты парк, які цяпер называюць «Рекстев парк» - па прозвішчы садоўніка Столле, які гэты парк заклаў. Парк амаль цалкам знішчаны будаўніцтвам двухпавярховага дзіцячага саду, а сам « Дворык», хоць і драўляны, захаваўся. У ім зараз яслі дзіцячага садка № 1.

Сядзіба «Новы Дворык» знаходзілася недалёка ад канторы. Пасля Другой сусветнай вайны ў ёй спачатку быў інтэрнат рамеснага вучылішча, затым клуб-дом піянераў - тэлерадыёмайстэрня, а затым кіназала - музычная школа, цяпер – гэта дзіцячая школа Мастацтва.

Сядзіба Фелікса Столле, як ужо гаварылася., не захавалася. Знаходзілася яна паміж будынкам сучаснага гарсавета і пяціпавярховым жылым домам.
Звесткі аб уладальніках завода.
Традыцыйна летапіс шклозавода пачынаецца з імя Зянона Антонавіча Ленскага, якім ў 1875 г. на хутары Устрынь Боркі, была заснавана гута. У 1883 годзе Ленскі падаў прашэнне ў Лідскае павятовае паліцэйскае ўпраўленне з просьбай пабудаваць у сваім маёнтку Заенчыцы шкляны завод, на што атрымаў дазвол у наступным годзе. Менавіта гэты завод Ленскага і лічыцца пачаткам сучаснага шклозавода «Нёман», які знаходзіцца ў горадзе Бярозаўка.
У канцы Х1Х ст. завод арэндуе Вільгельм Альбінавіч Краеўскі і Юліюш Аўгусцінавіч Столле. Але на гэтым яны не спыніліся. У пачатку ХХ ст. Ю.Столле і В.Краеўскі сталі, па сутнасці справы, манапалістамі ў шкляной галіне на Беларусі. Пасля трагічнай гібелі У. Краеўскага ў 1905 годзе паўнапраўным уладальнікам завода становіцца Юліуш Столле.
У 1921-1939 гг. шкляная прамысловасць у рэгіёне належала фірме «Столле і сыны».
На жаль, сядзібы ў наш час захаваліся толькі ў выглядзе будынкаў сацыяльнага прызначэння.

Гiсторыя шклозавода "Неман"
Гісторыя прадпрыемства пачалася з маленькай гуты мясцовага памешчыка Зянона Ленскага, якая была пабудавана 19 верасня 1883 года ў ўрочышчы Каско Гончароўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. На заводзе ў той час выраблялі піўныя бутэлькі і на ім працавалі: 16 мужчын, 6 жанчын, 6 падлеткаў.

У 1891 г. Ленскі здае ў арэнду свой завод, прыехаўшаму ў Бярозаўку галоўнаму інжынеру знакамітага Дзядзькаўскага завода Вільгельму Краеўскому і кіраўніку мастацкай майстэрні Юліусу Столле. І пад іх кіраўніцтвам ужо працуе 148 чалавек і ў печах пачынаюць варыць крышталь.

А ў 1896 годзе ў 4-х кіламетрах ад завода Ленскага, Краеўскі і Столле пабудавалі паравы шклозавод. Завод Ленскага сталі называць «Старая гута» або «Нёман-А», а новы пабудаваны завод назвалі «Новая гута» або «Нёман-Б».


У нёманскім прэйскуранце 1911 года пакупнікам прапаноўвалася 1828 відаў вырабаў - ад шыкоўных сервізаў і ваз да агульнадаступнай гаспадарчай посуду, газавых лямпаў і дзвярных ручак.
З 1921 - 1939 год уся шкляная прамысловасць належала фірме «Столле і сыны». Фірма пастаўляла вырабы ў Будапешт, Варшаву, Вену, Канаду, Лондан, Парыж, краіны Далёкага і Блізкага Усходу, Расію, ЗША, Французскія калоніі Афрыкі.
Фірма будуе ў Бярозаўцы школу, дзіцячы сад, пункт апекі маці і дзіцяці, магазін, будынак завадской канторы і пажарнай службы.
У Бярозаўцы былі пабудаваныя тры сядзібы
Пасля ВАВ дырэктарамі завода былі:
У 1945 годзе было створана Рамеснае вучылішча нумар 17, у 2006 годзе атрымала новы статус установы адукацыі «Нёманскі ГПЛ».
чЗ 1960 па 1980 гады завод дасягнуў росквіту. На ім ужо працавала каля 5 тыс. чалавек.
У 1962 году дырэктарам завода быў прызначаны Карзюк Сяргей Лук'янавіч. Пад яго кіраўніцтвам завод рос і з кожным годам харашэў. Па вытворчасці прадукцыі завод выйшаў на першае месца ў СССР.
Дзякуючы Карзюку С.Л. былі пабудаваны жылы мікрараён, два інтэрнаты, дзве новыя школы, два дзіцячыя садкі, тры крамы, дзве сталовыя, гасцініца з рэстаранам, бальніца.

У гонар Карзюка С.Л. названа вуліца і возера ў горадзе Бярозаўка.


© 2019 УА "Неманскі дзяржаўны прафесійны ліцэй"

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website