Экспазіцыі музея
Наяўнасць экспазіцый – адна з асноўных, галоўных прыкмет кожнага музея. Кожная экспазіцыя непаўторная, бо яна ўключае часта адзіныя экзэмпляры дакументаў, або прадметаў. Экспазіцыі віртуальнага музея – вынік карпатлівай, творчай працы навучэнцаў і выкладчыкаў. Музейная экспазіцыя – база для вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці навучэнцаў, для далучэння моладзі да грамадска-карыснай працы. Кожны экспанат - гэта гісторыя жыцця нашых продкаў. Музейныя экспазіцыі пабудаваныя на аснове спалучэння тэматычнага, сістэматычнага і ансамблевага метадаў.


Віртуальны музей працуе ў трох напрамках:
• пошукавы;
• экскурсійны;
• даследчы.
Асноўныя раздзелы і экспазіцыі музея:
Гісторыя г.Бярозаўка ўтрымлівае экспазіцыі:
  • Бярозаўка" - фотаздымкі, малюнкі, ксеракопіі дакументаў распавядаюць пра ўзнікненне паселішчы, яго уладальніках.
  • "Шклозавод" Нёман "- фотаздымкі, дакументальныя звесткі, гісторыя стварэння і яго ўладальніках.
Гісторыя ліцэя змяшчае наступныя раздзелы:
  • "Рамесленнае вучылішча-17" – звесткі стварэння, фотаздымкі.
Этнаграфічны раздзел "Вясковы побыт" змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
  • Быт селяніна" - у разрэзе паказаны выгляд сялянскага дома канца XIX стагоддзя. Размешчаны прадметы побыту, ўпрыгожвання жылля, прадметы рэлігійнага напрамку;
  • "Бабін кут» - змяшчае ўсе прылады гаспадыні для падрыхтоўкі ежы;
  • "Бытавыя прылады" - утрымлівае інструменты, з дапамогай якіх падтрымлівалася чысціня, утульнасць і камфорт у доме
"Куток даўніны" змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
  • "Ганчарства" - прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні сасудаў;
  • "Ткацтва" - змяшчае самотканные рэчы: ручнікі і покрывы;
  • "Вышыўка" - якія змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхнікі вышывання, сурвэткі, абрусы, шторы, карціны;
  • "Этапы апрацоўкі лёну" - змяшчае прыналежнасці для апрацоўкі лёну;
  • "Адзенне" - змяшчае прадметы жаночага і мужчынскага ладу
"Вясковы побыт"
  • "Быт селяніна" - у разрэзе паказаны выгляд сялянскага дома канца XIX стагоддзя. Размешчаны прадметы побыту, ўпрыгожвання жылля, прадметы рэлігійнага напрамку;
  • "Бабін кут» - змяшчае ўсе прылады гаспадыні для падрыхтоўкі ежы;
  • "Бытавыя прылады" - утрымлівае інструменты, з дапамогай якіх падтрымлівалася чысціня, утульнасць і камфорт у доме.

"Куток даўніны"
  • "Ганчарства" - прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні сасудаў;
Ганчарства
На тэрыторыі Беларусі, ганчарства вядома з эпохі неаліту (IV—III тысячагоддзі да н. э.), калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную сасуды для гатавання ежы — гаршкі. 3 часам набылі распаўсюджанне міскі, кубкі, амфары з ручкамі-вушкамі і інш.
3 узнікненнем гарадоў ганчарства набывае спецыялізаваны рамесніцкі характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на знешнім баку днішча. Ганчарства цалкам пераходзіць у рукі рамеснікаў-мужчын. Адбываецца яго размежаванне на гарадское і сельскае, што ярка праяўляецца і ў наступныя стагоддзі.
Свайго росквіту гарадское ганчарнае рамяство дасягае ў XVI—XVII стст., што звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб'яднанняў— цэхаў.
Складаныя, супярэчлівыя працэсы характэрны для ганчарства XIX ст. Асабліва ўзмацніліся яны пасля рэформы 1861 г. Гарадское рамяство, не ў стане канкурыраваць з капіталістычнай прамысловасцю, паступова прыходзіць у заняпад.
Шматвяковыя адрозненні паміж архаічным сельскім і высокаразвітым гарадскім рамяством у канцы XIX ст. паступова згладжваюцца. I тое, і другое арыентуюцца галоўным чынам на небагатых сельскіх і местачковых спажыўцоў, а прадукцыя адлюстроўвае мясцовыя густы і традыцыі. Таму практычна пра ўсё ганчарства канца XIX — пачатку XX ст. можна гаварыць як пра народнае.
Асартымент ганчарных вырабаў канца XIX—1-й паловы XX ст. вызначаўся значнай шырынёй — ад посуду простых формаў гаспадарчага прызначэння да складаных адмысловых твораў скульптурнага характару. Зразумела, што не ва ўсіх ганчарных цэнтрах ён быў аднолькавы. У невялікіх сельскіх асяродках, дзе бытавала архаічная фармоўка на ручным крузе, выраблялі толькі самы неабходны гаспадарчы посуд, у развітых гарадскіх і местачковых цэнтрах многія майстры не абмяжоўваліся традыцыйным асартыментам, імкнучыся паўтарыць у гліне ўзоры прамысловай прадукцыі.
У наш час аб'яднаць розныя формы традыцыйнай народнай вытворчасці, адрадзіць рэдкія і забытыя рамествы і промыслы, дапамагчы народным майстрам матэрыяламі, інструментамі, абсталяваннем, наладзіць пераемнасць традыцый ставіць сваей мэтай створаны ў 1992 г. Саюз майстрой народнай творчасці Беларусі. Асновы многіх традыцыйных промыслаў засвойваюцца ў розных гуртках і студыях пры школах, дзіцячых садах, дамах культуры.
Як паказала практыка, найбольш рэальны шлях — падтрыманне промыслу ў яго натуральным выглядзе з традыцыйнымі формамі вытворчасці, арганізацыяй вучнёўства і г. д. Магчыма стварэнне невялікіх арцеляў ці майстэрань, дзе дапускаецца механізацыя нятворчай працы, але захоўваюцца традыцыйныя працэсы, якія ўплываюць на характар і мясцовую самабытнасць вырабаў.
  • "Ткацтва" - змяшчае саматканыя рэчы: ручнікі і покрывы;
  • "Вышыўка" - змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхнікі вышывання, сурвэткі, абрусы, шторы, карціны;
  • "Этапы апрацоўкі лёну" - змяшчае прыналежнасці для апрацоўкі лёну;
  • "Адзенне" - змяшчае прадметы жаночага і мужчынскага ладу.
Экспазіцыі віртуальнага музея "З мінулага ў сучаснасць" будзе папаўняецца, дзякуючы намаганням выкладчыкаў і зацікаўленых навучэнцаў, бо кожнаму прыемна ўбачыць на выставе рэчы, падараваныя яго сваякамі, знаёмымі, суседзямі, сябрамі, а таксама паглядзець, чым карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі.
Сабраны матэрыял дапамагае навучэнцам больш падрабязна азнаёміцца з духоўнай спадчынай Роднай зямлі, вывучыць абрада і святы беларусаў, пашырыць веды па беларускай этнаграфіі. Навучэнцы знаёмяцца са звычаямі продкаў, з дэкаратыўным аздабленнем беларускай хаты, традыцыйным інтэр'ерам сялянскага будынка.
Моладзь Неманскага ліцэя з задавальннем вывучае экспанаты музея, адшуківае інфармацыю аб іх, пішуць тэксты экскурсій, праводзяць віртуальныя экскурсіі. Яны таксама папаўняюць віртуальны музей экспанатамі.
У 2017/2018 навучальным годзе групай актывістаў намечана праца над праектамі "Музей у чамадане" і "Беларускі ручнік", а таксама праектуецца выставы "Беларускі ручнік", "Ганчарства".
Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы нашага ліцэя. Народная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.
Слоўнік прадметаў быта беларускай вёскі
АБРУС
Настольнік, тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Лакальная назва скацерка. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на Каляды, Вялікдзень і інш. святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр'ера вясковай хаты.
АПАЛОНІК
Палонік, вялікая драўляная лыжка, якой разліваюць страву. Вырабляюць з мяккіх парод дрэва. Мае зграбную форму, зручны ў карыстанні. У наш час замест апалоніка выкарыстоўваецца чарпак. На Палессі апалонікам называюць перапечку (хлеб круглай формы, пераважна з пшанічнай мукі).
БОЙКА
Маслабойка, бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм і канструкцый. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатойкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы бойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі. На Беларусі (пераважна на Палессі) былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю (у выглядзе 2 – доннай бочачкі, у якой было "акенца" з засоўкай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці. У даўнім сялянскім побыце масла збівалі і ў ганчарных пасудзінах (гаршку, макітры і іншых) з дапамогай драўлянай лыжкі ці калатоўкі. На ўсходнім Палессі гэты спосаб захаваўся да пачатку 20 стагоддзя.
ВЕРАЦЯНО
Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных верацёнах дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні.
ВІЛКІ
Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва – ухваты. Паўкруглы жалезны рычаг (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр'еры традыцыйнай сялянскай хаты вілкі займаюць месца каля качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром.
ВОЎНАЧОСКА
учны станок, на якім часалі воўну. Складаўся ён з драўлянай рашоткі, палатнянага транспарцёра, барабана і валкоў, абцягнутых грубай мешкавінаю з драцянымі шчоткамі.
ГАРЛАЧ
Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай "кринъ". Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі ). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. Прапорцыі сілуэта гарлача маюць мясцовыя адрозненні; на паўднёвым захадзе пераважаюць з аб'ёмным тулавам , на ўсходзе-падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на паўдневым захадзе – слабапрафіляваныя з шырокім горлам. Найбольш ярка лакальныя асаблівасці выяўляюцца ў мясцовых назвах; на Падняпроўі і сумежных з ім паўднёва – ўсходніх раёнах Падзвіння – гарлач, на захадзе – стаўбун , на паўночным усходзе Падзвіння – жбан , на Палессі , у заходніх раёнах цэнтральнай Беларусі – гладыш, ладыш, у паўднёва-заходніх раёнах – збан, паралельна ўжывалася назва берасцень (звязана з даўняй традыцыяй аплятаць гарлачы стужкамі бяросты). Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна-хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
ГАРШЧОК
Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захавання сыпкіх рэчываў і інш. Назва "Гаршчок" паходзіць ад старажытнарускай "гаршуч". Яго форма добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пакатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам (нярэдка з накрыўкай і 1-2 ручкамі для зручнасці карыстання) для большай трываласці. Гаршкі часам апляталі дротам.
ГЛЯК
Падобны на шар, часам – выцянуты ўгору. З адной ці дзвюма ручкамі па баках. Дно плоскае, шырокае, а горлачка – кароткае і вузенькае, як у бутэлькі. У ім добра захоўваліся алей, квас, бярозавы і кляновы сок, калодзежная і крынічная вада.
ГРЭБЕНЬ
Прылада для часання льнянога валакна. Вядомы драўляныя (найбольш старажытныя) і металічныя грабяні. На Беларусі бытавалі 2 тыпы драўляных грэбняў: лапатападобныя і прамавугольныя. Другі тып – прамавугольная дошка (прамавугольная дошка даўжынёй 1 м, шырынёй 30-40 см, у цэнтры якой прыбівалі дошчачку з набітым на ёй драўляным зуб'ем). У самаробных грабнях набівалі звычайныя цвікі.
ДЗЕЖКА
Пасудзіна для заквашвання цеста, бандарны выраб. Лакальная назва квашня. Мела форму звычайнай кверху шырокай бочачкі (вышыня звычайна раўнялася дыяметру вусця, аб'ём 20-30 л), накрыўка (вечка) з абечкам. Дзежка малых памераў (блінніца) служыла для заквашвання цеста на бліны. Рабілі дзежкі звычайна з дубовых клёпак , часам з хваёвых (тады ставілі 2-3 дубовыя клёпкі, дуб паскараў працэс квашання і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар).
ЗБАН
Высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка – звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое малако, скажам, лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак.
КАЛАЎРОТ
Самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы калаўротаў – стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку – збоку ад прадзільнага апарата.
КАЛЫСКА
Дзіцячы ложак. Рабілі яе з дошак і драўляных рэечак. Падвешвалі на чатырох почапках да столі ці да жэрдкі, якая адным канцом мацавалася да бэлькі.
КАРОМЫСЕЛ
Карамысла, тоўстая драўляная палка, прамая ці выгнутая, з падвешанымі кручкамі або з выемкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер з вадой і інш. грузаў. Лакальная назва насілы.
КАЧАЛКІ
Прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўжыня 40-60 см, дыяметр 4-6 см) выраб раскочвалі валком. Валок – прамы ці выгнуты драўляны брус (даўжыня 65-80 см, шырыня 8-10 см) з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і з ручкай. Ручкі былі двух тыпаў: адны з іх з'яўляліся працягам бруса, другія (накладныя) прымацоўваліся зверху да аднаго з канцоў валка.
КАЧАРГА
Гэта жалезны прут, сагнуты і, бывае, крыху расплюшчаны, як лапатка на канцы. Качаргою выграбаюць попел з печы, перамешваюць, рассоўваюць у бакі вуголле, каб паставіць на гарачы под чыгунок ці гаршок са страваю.
КАШУЛЯ
Сарочка, асноўная частка мужчынскага і жаночага беларускага адзення. Яе насілі ў любым узросце, у будні і святы, пры любым сямейным становішчы. Важны паказчык этнічнай спецыфікі матэрыяльнай культуры беларусаў. Шылі з ільнянога даматканага палатна.
Святочныя, асабліва жаночыя, кашулі аздаблялі (рукавы, каўнер, манішка) натыканнем, вышыўкай, часцей чырвонага і чорнага колеру. Арнамент пераважна геаметрычны.
КРОСНЫ
Самаробны ткацкі станок.
ЛАПЦІ
Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага) пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак. Лыка для лапцей дралі ў маі-чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луццё – тонкія ліпавыя жэрдкі з карой.
ЛАВА
Доўгія, шырокія, на падпорках-ножках.
ЛЫЖКА
Круглы ці авальны чарпачок з ручкаю. Выразалі лыжкі з асіны, бярозы, клёну, грушы. Чым цвядзейшае было дрэва, тым даўжэй служыла лыжка.
МІСКА
Гліняная пасудзіна, глыбакаватая, звычайна круглая, з плоскім звужаным дном.
НАКІДКА
Пакрывала на падушкі.
ПОЯС
Пас, скураная або плеценая, тканая, вітая з нітак доўгая вузкая стужка для падпяразвання. Лакальная назва апаяска. Вядомы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя. На Беларусі бытавалі пераважна паясы тканыя, плеценыя і вітыя, а таксама вязаныя пруткамі і кручком (даўжынёй 150-300 см, шырынёй 1,5-30 см).
ПОСЦІЛКА
Узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкаратыўнага, а ў мінулым і абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. Посцілкай засцілаюць ложак, ёю накрываюцца, яе вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр'ера сялянскай хаты.
ПРАС
Металічная прылада для прасавання адзення, тканіны.
ПРАСНІЦА
Драўляная прылада для прадзення. Складаецца с дзвюх частак: лопасці, падобнай на лапату або на вясло, і днішча, у якое пад прамым вуглом устаўляецца ножка лопасці. Да лопасці падвешваецца барада – воўна, кудзеля, пянька.
РУЧНІКІ
Кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. Шырыня яго вар'іравалася ад 25 да 45 см залежна ад шырыні ткацкага стана, даўжыня – ад 1 да 4 м (звычайна 2-3 м).
Апрача утылітарнага прызначэння да пачатку 20 ст. ручнікі ўжываліся для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў (ручнікі-набожнікі); былі адным з неабходных абрадавых атрыбутаў у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах. Уваходзілі ў пасаг нявесты, з'яўляліся неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родзічам жаніха.
РЭШАТА
Прылада да прасейвання мукі ці правейвання зерня. Абечак рабілі звычайна з сухога лубу, дно – з рагожнай ці валасяной сеткі. У наш час абечак робяць з фанеры, дно – з металічнай сеткі.
СЕРП
Прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, проса, аўса і інш.). Вядомы з глыбокай старажытнасці (каменны, бронзавы). Да канца 19 ст. сярпы рабілі з жалеза, якое выплаўлялі ў руднях з мясцовай балотнай руды, рэжучую частку зазубрывалі. На Беларусі паўсюдна бытавалі сярпы паўкруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя). У авальных даўжыня ад пачатку ручкі да канца рэжучай часткі (клінок) па прамой лініі 40-43 см, шырыня ляза 2,5-3 см, разрэз насечкі зубоў прыкладна 2 мм, даўжыня драўлянай ручкі 13 см. Паўкруглы серп карацейшы: даўжыня ляза па прамой лініі 30-32 см. У наш час у калгасах і саўгасах збожжавыя культуры ўбіраюць камбайнамі. Сярпом нажынаюць першы ці апошні сноп.
СТУПА
Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. На Беларусі была пашырана ручная ступа. Ручную ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы вышынёю 110-120см. У ствале выдзёўбвалі або вапальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40-50см і дыяметрам у верхняй частцы 35-40см. Зерне ў ступе таўклі таўкачом, тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжыня якой дасягала 90-110см; для зручнасці трымання ў сярэдняй яго частцы рабілі выемку. Часта таўклі ў два таўкачы. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працэсе таўчэння для таго, каб лепш аддзялялася шалупінне, крыху змочвалі вадой.
СТОЛ
Шырокая гарызантальная дошка на чатырох высокіх ножках
ТАЎКАЧ
Тоўстая доўгая палка з паўкруглымі канцамі, якой таўкуць што-небудзь. Даўжыня 90-110 см. Для зручнасці трымання пасярэдзіне рабілі выемку ці выдзёўбвалі адтуліну. Таўкачом называюць таксама прыладу ў выглядзе качалкі з патоўшчаным круглым канцом.
ФАРТУХ
Паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын. Называлі таксама запаска, затулка. Шылі з 1-2 полак ільнянога палатна, мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Памеры розныя, пераважна 30-35 см шырынёй, 50-80 даўжынёй і заўсёды на 10-15 см карацей за спадніцу. Святочныя фартухі багата аздабляліся натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі.
ЧАПЯЛА
Спецыяльна загнутая на канцы лапатачка з ручкай для захоплівання гарачай скаварады.
ЧЫГУН
Пасудзіна для прыгатавання ежы са сплаву жалеза з вугляродам.

© 2019 УА "Неманскі дзяржаўны прафесійны ліцэй"

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website