Гісторыка-краязнаўчы музей УА "Неманскі дзяржаўны прафесійны ліцэй "
З мінулага ў сучаснасць
Вас вітае гістарычны музей "З мінулага ў сучаснасць"
Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю стала штуршком для стварэння ў ліцэі віртуальнага музея. Пошукова-даследчай дзейнасцю навучэнцы і выкладчыкі займаюцца не адзі год, назапашаны велізарны матэрыял пра гісторыю горада Бярозаўка, ліцэя, аб дзеючым прадпрыемстве шклозавод «Нёман». Большасць навучэнцаў нашага ліцэя прыехалі з вёсак, мястэчак, якія багатыя сваімі традыцыямі, звычкамі, сваёй самабытнасцю. Каб захаваць памяць ўзнікла ідэя больш надзейна увекавечыць ўсе матэрыялы з дапамогай лічбавай і кампутарнай тэхнікі і стварыць віртуальны музей "З мінулага ў сучаснасць".
У гэтым навучальным годзе быў дадзены старт стварэння нашага віртуальнага музея. У дадзены момант нам неабходна зрабіць сабраны матэрыял даступным для ўсіх.
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.
Ул. Караткевіч
Асноўная мэта дзейнасці музея:
збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларускага народа з мэтай выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, прывіццё любові і павагі да гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны
Актывізаваць
актывізаваць краязнаўчую дзейнасць навучэнцаў, прыцягнуць іх да работы па адраджэнні, захаванні культурнай і духоўнай спадчыны сваёй Радзімы;
Даследаваць
даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю, увекавечваць памяць асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.
Правесці
правесці патрыятычную, навукова-даследчую работу; вывучаць гістарычнае мінулае свайго краю
Фарміраваць
фарміраваць грамадзянска-патрыятычную свядомасць, развіваць пачуццё судачынення да лёсу Радзімы;
Арганізаваць
на аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій арганізаваць дзейнасць па папулярызацыі прапагандысцкай работы віртуальнага музея па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
НАПІШЫЦЕ НАМ!
E-mail
Імя
Паведамленне
© 2019 УА "Неманскі дзяржаўны прафесійны ліцэй"

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website